Прырода – наш дом

17.07.2021

Цікавай і пазнавальнай была экалагічная віктарына, у якой прымалі ўдзел дзеці з рознаўзроставага атрада “Бумеранг”. Спачатку дзеці і настаўнік дзяліліся думкамі аб тым, што навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Любы дапытлівы чалавек спрабуе даведацца аб ім як мага больш. Але колькі б чалавек не імкнуўся да пазнання таямніц прыроды, усё роўна застануцца пытанні, загадкі, якія яна заўсёды будзе гатова прадставіць. Прырода для нас – гэта крыніца жыцця, прыродных рэсурсаў, крыніца прыгажосці, натхнення і творчай дзейнасці. Каб захаваць дзіўны і шматстайны свет прыроды, трэба ведаць яе і любіць усім сэрцам.

Дзеці прыйшлі да высновы, што наша задача – захоўваць прыроду. Нашы дзеянні могуць быць стваральнымі, а могуць стаць і разбуральнымі, можна вучыцца будаваць, а можна навучыцца ламаць. Усім і ўсяму на Зямлі ёсць месца. Прырода – наш дом. Як жыць у такім многанаселеным свеце ўсім разам? Як не перашкаджаць адзін аднаму і не нашкодзіць прыродзе? Нам патрэбна толькі захоўваць і памнажаць прыгажосць прыроды.

Разам з вучнямі мы пабывалі ў дзіўным свеце прыроды, у гасцях у жывёл і раслін нашага краю. Дзяцей чакалі цікавыя пытанні і вясёлыя гульні.

Як жа паводзіць сябе ў нашым вялікім доме – прыродзе, каб не нанесці шкоду ні кветачцы, ні крыніцы, каб Зямля заставалася прыгожай заўсёды? Аб гэтым дзеці праслухалі верш пра гора-турыстаў, якія прыйшлі адпачываць у лес.

Завяршылася мерапрыемства фотаздымкамі прыгожых краявідаў малой радзімы.

                                                                Настаўнік Ірына Рыгораўна Корзун