Дзень здароўя

13.01.2024

13 студзеня у шосты школьны дзень з дзецьмі пачатковых класаў была  праведзена гульня-падарожжа “Зімнія віды спорту”.  Узнавіць веды вучняў аб такіх зімніх відах спорту як хакей, бабслей, кёрлінг, зімні біятлон і іншыя дапамагла гутарка, апісанне кожнага з гэтых відаў і іх ілюстрацыі. У ходзе абмеркавання дзеці выказалі свае ўражанні і прапанавалі правесці лыжную эстафету. З задавальненнем, радасныя і бадзёрыя, яны дружна сталі на лыжы і аправіліся на школьны  стадыён.