Мэта: рознабаковае развіццё інтэлектуальнай, творчай, маральна-сталай і фізічна здаровай асобы вучня школы.
Задачы:
1. Развіццё пазнавальных інтарэсаў і творчасці вучняў праз аптымальнае выкарыстанне гадзін факультатыўных заняткаў, павышэнне ўзроўню якасці ведаў навучэнцаў праз увядзенне профільнага навучання.
2. Уключэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў пабудову адзінай інфармацыйнай прасторы.
3. Стварэнне інфармацыйна-выхаваўчага асяроддзя для паўнацэннага развіцця кожнага вучня, здольнага да ўдзелу ў эканамічным, сацыяльным, культурным і палітычным жыцці.
4. Стварэнне ўмоў для павышэння сувязі паміж эфектыўнасцю дзейнасці настаўнікаў і ўзроўнем навучання і выхавання вучняў, адукацыі праз павышэнне кампетэнтнасці педагагічных кадраў, развіццё творчага патэнцыялу і павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў.
5. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы для аптымізацыі яе ўплыву на адукацыйны працэс.