Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання

03.02.2024

У нашым краі - Беларусі-

ёсць буслы, сарокі, гусі,

чаплі, совы, перапёлкі,

жаўрукі, шчыглы і слонкі...

Пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства шостага школьнага дня "Прырода роднага краю" для вучняў 1-4 класаў. Хлопчыкi i дзяўчынкi здзейснiлi завочнае падарожжа па прыродзе беларускага краю. Вучні даведаліся, што ў нашай краіне каля трохсот відаў птушак. Шмат цікавых звестак атрымалі дзеці пра такіх птушак, як белая чапля, лебедзь, дзяцел, шпак, ластаўка, зязюля, качкі, сарока і інш. У ходзе занятка дзеці замацоўвалі веды аб дзікіх жывёлах, раслінах і назвах рэк Беларусі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць вучням не толькі паглыбіць свае веды пра птушак роднага краю, але і выхоўваць пачуццё баражлівых адносін да навакольнай прыроды.

А вучні 5-9 класаў здзейснілі завочнае падарожжа па гістарычных месцах Беларусі.

 

На занятку тэатральнага гуртка “Маска” вучні знаёміліся з асновамі сцэнічнага руху.