ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2019


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень?  21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.

У фармаце школьнага свята вучні акунуліся ў чароўны свет роднай мовы: чыталі вершы, разгадвалі загадкі, крыжаванкі. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Марыяй Іванаўнай была арганізавана і праведзена інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”.