СУСТРЭЧА

19.02.2019

Цёплай і карыснай адбылася сустрэча вучняў, настаўнікаў школы з Марыяй Іванаўнай Ляшук. Марыя Ляшук добра вядома на Брэстчыне як таленавіты паэт-лірык і як аўтар цудоўных «жаночых» апавяданняў. Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Гаспадыня», «Алеся», «Нёман», калектыўным альманаху «Гоман», у рэспубліканскіх выданнях – «7 дней», «Будем здоровы!», «Рэспубліка», «Народная газета», абласных «Заря», «Народная трыбуна». У маі 2007 года выйшаў зборнік навэл і радкоў М. Ляшук «Благословенные небом».

Марыя Іванаўна выступіла ўкладальнікам некалькіх зборнікаў паэзіі: «Струменя» серебряные струны» (2008), “Кружева полесских зарниц” (2011). Была галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага зборніка “Піншчына літаратурная” (1999).

Марыя Ляшук з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў, з кастрычніка 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіць у праўленне Брэсцкага аддзялення СПБ. За сваю руплівую, плённую працу М. I. Ляшук узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага Савета дэпутатаў. З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза жанчын за цыкл навэл аб жаночых лёсах.

Марыя Іванаўна пазнаёміла вучняў са сваімі вершамі і казкамі, якія адрасаваны не толькі дзецям, але і дарослым, а таксама падзялілася карысным і цікавым вопытам са свайго жыцця, расказала вучням як правільна складаць вершы і якія этапы патрэбна абавязкова вытрымліваць.

Асноўнай мэтай гэтай сустрэчы было далучыць вучняў да спадчыны беларускага народа, запаліць у сэрцах дзяўчат і юнакоў веру ў чалавека, яго талент і розум.