шосты школьны дзень

15.12.2018

У рамках прафарыентацыйнай работы вучні школы наведалі УА “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай прамысловасці”. Для вучняў была арганізавана экскурсія па ўстанове адукацыі: наведалі вучэбныя кабінеты, вучэбныя лабараторыі, бібліятэку, інтэрнат, былі прадстаўлены майстар-класы па прафесіях, якія можна атрымаць ва ўстанове адукацыі (машыніст экскаватара, вадзіцельпагрузчыка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай прамысловасці катэгорый "А", "В", "С", вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "С"; агароднік, повар, прадавец, кантралёр-касір, кулінар, афіцыянт).