Трансгранічныя водныя інспектары

17.11.2018

Малыя рэкі - гэта важныя крыніцы пітной вады, без іх немагчыма развіваць сельскую гаспадарку і падтрымліваць экасістэмы цэлых рэгіёнаў. Малыя рэкі і азёры ў басейне ракі Прыпяці, размешчаных у раёнах Пінска засмечаныя. Ад іх чысціні залежыць таксама стан Чорнага мора, у якое ўпадае Прыпяць.

Праект "Трансгранічныя водныя інспектары" закліканы захаваць Малыя Рэкі басейна Прыпяці ў Пінскім і Любешоўскім раёнах.

11 лістапада вучні нашай школы пабывалі ў украінскай вёсцы Дзеравок. Разам яны прыбіралі берагі ракі Карасцянка, што ў Любешоўскім раёне.

17 лістапада на базе нашай школы прайшла маніторынгавая кампанія. Воднымі інспектарамі Лышчанскай школы і Дзеравокскага ліцэя былі ўзятыя пробы вады з ракі Вісліца і праведзены хімічныя аналізы. Праверылі наяўнасць у вадзе нітратаў, фасфатаў, кіслотнасць і вызначылі, што вада не забруджаная і адпавядае норме.

Дзеці і дарослыя за дні сустрэч змаглі пазнаёміцца і пасябраваць. Кіраўнікі водных інспектараў з боку Лышчанскай СШ – Чырко Таццяна Іванаўна, з боку Дзеравокскага ліцэя – Кулік Вольга Андрэеўна, настаўнікі біялогіі і хіміі.

На добрую памяць педагог дадатковай адукацыі Старык Г.М. правяла з дзецьмі майстар-клас па вырабе з паперы залатой рыбкі.