Палітра шостага школьнага дня

17.11.2018

       Шосты школьны дзень 17 лістапада у рамках праекта “Палітра шостага школьнага дня” быў прысвечаны выхаванню здаровага ладу жыцця ў вучняў.

       З малодшымі школьнікамі была праведзена хвілінка здароўя “Каб ніколі не хварэць”. Мерапрыемства праходзіла ў форме падарожжа па прыпынках: “Складзі прыказку”, “Карысна – не карысна”, “Адпачынак на прыродзе”, “Плошча гігіены”, “Не хварэй”. З дзецьмі былі развучаны фізкультхвілінкі, прагледжана прэзентацыя “У здаровым целе – здаровы дух”. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства дзеці саставілі парады “Каб ніколі не хварэць” і пажадалі адзін аднаму моцнага здароўя.

        Вучні старэйшых класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах гульні “Што значыць быць здаровым або ўсё аб шкодных звычках. Гульня суправаджалася паказам прэзентацыі і міні-лекцыямі аб уплыве шкодных звычак на арганізм чалавека.

                          Будзьце здаровы!