Дзень добры, школа!

01.09.2018

1 верасня асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.

1 верасня — гэта свята, якое дорага кожнаму, хто вучыўся, вучыцца і вучыць. Для педагогаў — гэта пачатак новага этапу ў рабоце, радасць ад сустрэчы са сваімі выхаванцамі і шчаслівы шанец зноў і зноў адкрываць дзецям дзіўны свет ведаў. Для дзяцей — гэта новы этап сур’ёзнай працы, зносін з сябрамі, поспехаў і новых адкрыццяў. Самым запамінальным гэты дзень будзе для першакласнікаў. Для іх разам з першым званком адчыняцца дзверы ў новы, вялікі свет, напоўнены цікавымі адкрыццямі і яркімі ўражаннямі.

Са словамі пажадання да настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў звярнулася дырэктар школы Гладун Н.Ф. На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі госці – гэта галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама Ліра І.М., старэйшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Сергіенка В.М., дырэктар ОАО “Лышча” Лінкевіч К.В., старшыня Лышчанскага сельвыканкама Лінкевіч С.А., якія павіншавалі ўсіх з новым навучальным годам і пажадалі педагогам і бацькам поспехаў, мудрасці і цярпення, а школьнікам — настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці і насычанага жыцця ў новым навучальным годзе. Не абышлося і без падарункаў: ад імя ОАО “Лышча” дырэктар Лінкевіч К.В. для школы падарыў тэлевізар. Дзякуем! Альбомы для малявання атрымалі першакласнікі ад раённай арганізацыі “Белая Русь”.

Званок паклікаў вучняў на першы ўрок, які быў прысвечаны тэме “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Урок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” ў 10, 11 класах наведаў дырэктар ОАО “Лышча” Лінкевіч К.В., жыццё якога цалкам адпавядае тэме першага ўрока. У сваім выступленні ён паведаміў старшакласнікам пра сябе, пра сваю малую радзіму і запэўніў, што жыццё ў вёсцы нічым не адрозніваецца ад гарадскога жыцця, трэба толькі шчыра любіць сваю працу, людзей, сваю радзіму. 

У ДОБРЫ ШЛЯХ!

Педагогі дадатковай адукацыі Старык Г.М., Корзун І.Р., Ладыга С.П., Чырко Т.І., Мокат А.Л., Сухаверхая Н.М. правялі прэзентацыю сваіх аб'яднанняў па інтарэсах. На базе школы будуць працаваць аб'яднанні па інтарэсах розныя па накірунках сваёй дзейнасці: экалагічны "Юныя даследчыкі жыой прыроды", літаратурнага краязнаўства "Сузор'е", бяспека жыццядзейнасці "Юны выратавальнік", дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Вясёлка творчасці", тэатральныы "Маскі", спартыўныя секцыі па футболе, па настольным тэнісе.

Прэзентацыя гуртка "Маскі" (кіраўнік Сухаверхая Н.М.)