ЭКСКУРСІЯ

14.05.2018

Мінула ўжо шмат гадоў з таго часу. Усё далей адыходзіць вайна ў незваротнае мінулае. Але ў гісторыі нашай зямлі і нашага народа яна з'яляецца цэлай эпохай. Полымя вайны апаліла лёсы многіх сем'яў. Народная памяць, якая стала памяццю гістарычнай, будзе зноў і зноў вяртаць нас да тых часоў. Менавіта памяць дазваляе захаваць сувязь часоў, сувязь пакаленняў. І цікавасць да падзей ваенных гадоў будзе заставацца яшчэ доўга.   Каб не забываць, якой цаной дасталося нам блакітнае мірнае неба, якой доўгай і цяжкай была дарога да Перамогі у Вялікую Айчынную вайну, вучні школы пабывалі ў Хатыні і на Кургане Славы. Як толькі пад’ехалі да Хатыні, сэрца сціснулася ад болю і скрухі, калі пачулі гул званоў. Аповед  экскурсавода стварыў ва ўяўленні жудасную карціну той падзеі, якая  адбылася. Дастаткова было пазнаёміцца з экспазіцыямі комплекса, каб зразумець, які страшны след пакінула вайна на зямлі Беларусі, колькі вынеслі пакут нашы людзі.