СУБОТНІК

21.04.2018

Вясна - гэта не толькі час абуджэння прыроды, але і пара навядзення чысціні і парадку. У нашай школе стала добрай традыцыяй праводзіць вясновыя суботнікі. У гэтым годзе 21 красавіка ў нашай школе прайшоў суботнік па ўборцы школьнай тэрыторыі. Педагогі, работнікі школы і вучні дружна выйшлі на суботнік. Імі была праведзена вялікая праца: прыбрана ўся тэрыторыя вакол школы ад бытавога смецця, лістоты, сухой травы. Прыведзена ў парадак спартыўная пляцоўка, ускапалі клумбы, пасеялі і высадзілі кветкі.

ДЗЯКУЙ УСІМ ЗА ПРАЦУ!