Дзень бяспекі

01.03.2018

1 сакавіка ў адпаведнасці з планам правядзення акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у школе была праведзена практычная адпрацоўка плана эвакуацыі па грамадзянскай абароне. У акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі МНС Кухарчук А.С., Кірылка А.В., якія праінфармавалі вучняў і педагогаў аб асноўных дзеяннях людзей пры розных надзвычайных сітуацыях. Для вучняў малодшых класаў супрацоўнікі правялі віктарыну па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.