Месячнік да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

26.02.2018

Для таго, каб выхаваць дастойную і гарманічна развітую асобу, неабходна далучаць вучняў да нацыянальнай духоўнай культуры, да гістарычных каштоўнасцей Айчыны, на якіх грунтуецца наша дзяржаўнасць.

Краіна  адзначае 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Узброеныя сілы ахоўваюць тэрыторыю нашай рэспублікі і забяспечваюць мірнае жыццё. Каб неба над намі было блакітнае і спакойнае, наша Айчына не бачыла ворагаў. Дзень і ноч ваенныя знаходзяцца  на сваім пасту. 

Патрыётамі не нараджаюцца, патрыётаў выхоўваюць.

У школе праходзілі мерапрыыемствы, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:

класныя, інфармацыйныя гадзіны “Узброеныя сілы маёй Радзімы: гісторыя і традыцыі”;

піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста “Мы будзем памятаць гэтыя імёны”;

відэа-лекторый “Дзень памяці герояў-інтэрнацыяналістаў”;

экскурсія-наведванне  пагранічнага атрада г.Пінска;

конкурсная праграма “А ну-ка, хлопчыкі”;

акцыя “Падарунак тату”;

выстава малюнкаў “Дзеці пра Армію”.