Школьнае вучэбна-метадычнае пасяджэнне

02.02.2018

2 лютага ў школе адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага пасяджэння класных кіраўнікоў па тэме “Патэнцыял класнай гадзіны пры фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця”.  Мэта пасяджэння: фарміраванне і развіццё педагагічнага майстэрства і творчасці класных кіраўнікоў у працэсе фарміравання ў  вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця. Класныя кіраўнікі падрыхтавалі выступленні па тэме пасяджэння па наступных пытаннях: Шульган Л.М. “Традыцыйныя формы і метады выхавання”, Думанскі А.Я. “Здароўезберагаючыя фактары ў рабоце з вучнямі”, Сухаверхая Н.М.  “Сучасныя тэхналогіі выхаваўчага працэсу”. Класны кіраўнік 2 класа Старык Г.М. правяла з дзецьмі  класную гадзіну  “Будзь здароў”.