Школьнае вучэбна-метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

29.11.2017

    Школьнае вучэбна-метадычнае пасяджэнне класных кіраўнікоў адбылося па тэме “Псіхолага-педагагічная кампетэнцыя класнага кіраўніка як умова паспяховага партнёрства з сям’ёй”. Мэта пасяджэння: пошук найбольш эфектыўных форм і метадаў узаемадзеяння з сям’ёй з мэтай павышэння педагагічнай культуры бацькоў, захавання і ўмацавання сямейных каштоўнасцей, папярэджанне сямейнай неблаганадзейнасці і павышэння адказнасці бацькоў за выхаванне і бяспеку дзяцей.

   У навукова-метадычным блоку пасяджэння педагог-псіхолаг Корзун І.Р. асвятліла тэму “Арганізацыя ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічнай службы з сем’ямі, якія маюць патрэбу ў павышанай педагагічнай увазе і якія  знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы” і класны кіраўнік 5 класа Сухаверхая Н.М. азнаёміла класных кіраўнікоў з сучаснымі формамі і метадамі работы класнага кіраўніка з рознымі катэгорыямі сем’яў.

    У вучэбна-метадычным блоку пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 8 класа Ярмаш В.К. класныя кіраўнікі азнаёміліся з арганізацыяй і правядзеннем бацькоўскіх сходаў з прымяненнем сучасных тэхналогій.

  Класны кіраўнік 7 класа Сашко Н.К. у практычным блоку правяла мерапрыемства з дзецьмі “Падлетак у свеце шкодных звычак”.

  У ходзе пасяджэння класныя кіраўнікі падзяліліся сваім педагагічным вопытам пры рабоце з бацькамі, прааналізавалі метадычную літаратуру па тэме пасяджэння, папоўнілі свой прафесіянальны ўзровень.