Месячнік па добраўпарадкаванні

23.10.2017

З 2 кастрычніка па 1 лістапада  ў школе праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. У рамках месячніка прайшлі працоўныя акцыі “Школьны двор – наш клопат”, “Жоўты ліст”, “Абеліск”. Усе работнікі школы, а таксама вучні задзейнічаны ў мерапрыемствах па навядзенні парадку на школьнай тэрыторыі. Прыбралі апалае лісце, абрэзалі дрэвы, перасадзілі мнагалетнія кветкі, сабралі насенне кветак, ускапалі кветнікі, адрамантавалі архітэктурныя пабудовы…