Калейдаскоп здароўя

21.10.2017

Мэта мерапрыемстваў шостага школьнага дня – прапаганда здаровага ладу жыцця. У суботу 21 кастрычніка вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў Галіны Мікалаеўны Старык і Вольгі Канстанцінаўны Ярмаш састаўлялі калажы на тэму “Здаровым быць модна”. Дзеці з захапленнем выразалі, размалёўвалі, рабілі вырабы, пісалі, прыклейвалі, сачынялі… У выніку працы вучняў малодшых класаў атрымаўся калаж-парада “Як быць здаровым”. Дзеці атрымалі парады аб правільным харчаванні, гігіене, карысці заняткаў спортам і закальваннем. Калаж “Формула здароўя” ў вучняў старэйшых класаў складаўся з некалькіх рубрык: “Еш: не хварэй”, “Шукаем формулу здароўя”, “Калі не хочаш згубіць здароўе”. І ўсе разам  вывелі формулу “МЫ ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!”