Дзень добры, школа!

01.09.2017
1 верасня ў школе адбылася ўрачыстая лінейка “Дзень добры, школа!”

1 верасня – асаблівы святочны дзень, з якога пачынаецца дарога ў захапляльны свет ведаў. Якіх бы вышыняў не дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца ў школе. Наперадзе новы навучальны год. Няхай ён будзе напоўнены не толькі клопатамі, але і радасцю пазнання свету, знамянальнымі адкрыццямі, набыццём верных сяброў.
Асаблівыя віншаванні ў гэты дзень першакласнікам. Паспяховай вам вучобы, цікавага і захапляльнага школьнага жыцця.

Чыстыя, светлыя класныя пакоі ўжо зачакаліся сваіх вучняў.