CУСТРЭЧА

20.07.2017

Сустрэча  “Каб старасць была ў радасць”

         Ветэран педагагічнай працы Сярэдзіч Кацярына  Іосіфаўна пражывае ў вёсцы Забараўцы.  Дзеці наведалі Кацярыну Іосіфаўну, даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага. Яна расказала пра мінулае вёскі, школы, паказала шмат фотаздымкаў, газет, часопісаў, плакатаў. У нашай школе ідзе збор матэрыялаў, прысвечаных  Герою сацыялістычнай працы Сярэдзічу Івану Міхайлавічу, ён жа муж Кацярыны Іосіфаўны. Яна прадставіла яшчэ разнастайны матэрыял для стварэння вугалка працоўнай славы. Такія сустрэчы выхоўваюць у дзяцей патрыятызм, пачуццё годнасці за сваіх землякоў.