Я - беларус маленькі

16.06.2017

З 12 чэрвеня ў школе пачаў работу інтэграваны курс падрыхтоўкі да школы дзяцей, якія не наведвалі дашкольную ўстанову.

Гасцінна сустрэла  школа сваіх будучых першакласнікаў. Актыўна і з цікавасцю наведваюць дзеці заняткі ў школе. Такія віды работы, як гульні і гульнёвыя практыкаванні “Падбяры па форме”, “Скажы хутка”,  “Неразбярыха”,  “Пытанне-адказ”, ”Сям’я”, ”Куды пойдзеш?”, “Штрыхоўка”, “Дамалюй-ка”, ”Друкаванне” садзейнічаюць развіццю памяці, устойлівай увагі, фарміруюць сяброўскія адносіны і калектывізм, адпрацоўваюць маторыку рукі. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, што спрыяла фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму. Пад кіраўніцтвам настаўніка дзеці зрабілі аплікацыю “Сцяг Рэспублікі Беларусь”. Для зберажэння і ўмацавання здароўя будучых першакласнікаў праводзяцца фізкульхвілінкі, рухальныя гульні.

                                          Настаўнік Шульган Людміла Мікалаеўна