СУБОТНІК

22.04.2017

Сёння ў школе прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел вучні і ўсе работнікі школы. Узброіўшыся неабходным інвентаром, вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі дружна выйшлі на ўборку школьнай тэрыторыі. Усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьны двор: прыбіралі, падмяталі, палолі кветнікі ад пустазелля, рыхлілі зямлю, надаючы эстэтычны выгляд кветнікам, садзілі бульбу на школьным участку. Прывялі ў парадак не толькі тэрыторыю школьнага двара, але і прылеглую тэрыторыю. Суботнік прайшоў плённа. Усе былі задаволеныя сабой і працай, якую зрабілі. Усе папрацавалі на славу! Малайцы!