Бацькоўскі сход

11.04.2017

8 красавіка ў школе адбылося пасяджэнне бацькоўскага сходу па тэме “Настаўнікі – бацькі – дзеці. Асаблівасці ўзросту падлеткаў“.

Мэта сходу - акцэнтаваць увагу бацькоў на асаблівасцях дзяцей падлеткавага ўзросту, найбольш распаўсюджаных захворваннях, іх прычынах, метадах прафілактыкі, асновах бяспекі жыццядзейнасці, паказаць значэнне сям'і ў фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Бацькі, настаўнікі павінны сістэматычна нагадваць дзецям аб правілах дарожнага руху, карыстання электра-і газавымі прыборамі, пра асаблівасці адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх.

Перад бацькоўскай грамадскасцю выступілі начальнік пажарна-аварыйнага выратавальнага паста Лінкевіч С.К., участковы інспектар Калесніковіч М.А., педагог-псіхолаг Корзун І.Р., педагог сацыяльны Сашко Н.К.