НАШЫ КАНІКУЛЫ

03.04.2017

На вясенніх канікулах вучням нашай школы была прадстаўлена магчымасць цікава і карысна правесці свой вольны час. Былі арганізаваны і праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы розныя па тэматыцы: інтэлектуальная гульня “Сузор’е эрудытаў”, веер меркаванняў “У чалавека ўсё павінна быць прыгожым…”, віктарына “У свеце жывёл”, матэматычны конкурс, пазнавальная гульня “Беларуская скарбонка”, урок здароўя “Шкодныя звычкі – скажы “Не!” і іншыя. У рамках шостага школьнага дня паміж класамі адбыўся конкурс касцюмаў з другаснай сыравіны. З мэтай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту былі арганізаваны і праведзены настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Ладыга С.П. тры туры інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” па тэме “Беларусы на алімпійскіх гульнях”. Аформлены выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларусь Алімпійская” і выстава спартыўнай лялькі “Алімпійскі талісман”.  Працавалі аб’яднанні па інтарэсах, бібліятэка, кабінет інфарматыкі,  вучэбная майстэрня, спартыўная пляцоўка і спартыўная зала. Дзеці ў час канікул наведалі  музей Я.Коласа ў в.Пінкавічы, пабывалі ў Палескім драматычным тэатры г.Пінска на спектаклі “Падарожжа ў краіне Вялікага Гудвіна”. Была наладжана экскурсія ў г.Тураў. Удзельнічалі ў раённых мерапрыемствах: алімпіядах па вучэбных прадметах, у конкурсе чытальнікаў уласных вершаў, навукова-практычнай канферэнцыі  “Першыя крокі ў навуку”, у пасяджэнні клуба “Новае пакаленне”.