Да свята жанчын і дзяўчынак

04.03.2017

Свята, прысвечанае Дню жанчын прайшло з удзелам вучняў, матуль, бабуль, настаўнікаў. Хлопчыкі-джэнтэльмены віншавалі прысутных жанчын, дзяўчынак вершамі, песнямі, якія дарылі ўзнёслы настрой. Дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе “Пацеркі для мамы”. Бабулі падтрымалі сваіх унучкаў у конкурсе “Хусцінка для бабулі”. Мамы ў конкурсе “Пазнай” змаглі паказаць сябе, што ні з кім не змогуць зблытаць сваё дзіця.