Дзень грамадзянскай абароны

01.03.2017

Штогод 1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны. У школе пад кіраўніцтвам начальніка пажарна аварыйна-выратавальнага паста в.Дабраслаўка Лінкевіча Сяргея Казіміравіча прайшла вучэбная эвакуацыя. Вучні і настаўнікі ўспомнілі, як правільна паводзіць сябе пры выпадку пажару. Сяргей Казіміравіч паведаміў вучням аб асноўных прычынах пажару.