Развітанне з зімою

25.02.2017

У школе была наладжана гульнёвая праграма “Развітанне з зімою”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Знаёмства”, “Пошта”, “Цукерачны біятлон”, “Сонца”, вадзілі карагоды, спявалі песні, частаваліся блінамі, мёдам, цукеркамі. Усе атрымалі зарад эмоцый і пачуццяў.