В первый погожий сентябрьский денёк

01.09.2016

У першы дзень восені ў школах сустракаюцца людзі розных пакаленняў, якіх аб’ядноўваюць школьныя ўспаміны – дзядулі і бабулі, таты і мамы, вучні малодшых класаў і выпускнікі… Больш за ўсіх хвалююцца першакласнікі, якіх чакае многа новага і няведамага.

         З пачаткам навучальнага года павіншавала ўсіх дырэктар школы Гладун Н.Ф. Многа цёплых слоў было сказана вучням, настаўнікам, бацькам ад гасцей: Сідарэнка Г.В., начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Пінскага райвыканкама, Лінкевіча К.В., старшыні СВК “Лышча”, Лінкевіч С.А., старшыні Лышчанскага сельвыканкама.

         Першы званок пазваў ўсіх на першы ўрок “Нам мір завешчана берагчы”.

         Другі ўрок у школе таксама прайшоў адзіны па тэматыцы – гэта ўрок бяспекі. Начальнік Дабраслаўскага пажарна-выратавальнага паста Лінкевіч С.К. прымаў удзел у правядзенні ўрока бяспекі ў 2 класе. Вучні 1 класа атрымалі ад прадстаўніка МНС у падарунак сшыткі-пропісі.

Как пролетело быстро лето,
И в школу вновь идти пора.
В сиянье солнечного света
Спешит с цветами детвора.
Для них сегодня ярким цветом
Искрит листок календаря.
Желаем радости, успехов,
Удачи! С 1 сентября!