ТЫДЗЕНЬ ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА: ЦІКАВА, КАРЫСНА, ВЫНІКОВА

18.04.2016
Метадычны тыдзень дазваляе выявіць станоўчы вопыт педагагічнай дзейнасці, адчуць сваю значнасць і неабходнасць дзякуючы прафесійнаму ўзаемадзеянню.

     У школе з 11 па 15 красавіка ў рамках плана метадычнага тыдня прайшлі адкрытыя ўрокі. Метадычны тыдзень дазваляе выявіць станоўчы вопыт педагагічнай дзейнасці, адчуць сваю значнасць і неабходнасць дзякуючы прафесійнаму ўзаемадзеянню. Прафесія настаўніка — не толькі прызванне, але і заклік да бесперапыннага творчага самаразвіцця. Сваё педагагічнае майстэрства паказалі настаўнікі  Ладыга Г.Ф., Прыгодзіч Т.А., Ярмаш В.К., Сашко Н.К., Корзун І.Р. Прафесійная сутворчасць — гэта абмен вопытам педагогаў у правядзенні сучаснага ўрока.