СУСТРЭЧА З МАСТАКОМ

28.03.2016

У рамках мерапрыемстваў прафесіянальнай арыентацыі ў школе адбылася сустрэча з мясцовым мастаком і былым настаўнікам школы Прыгодзічам Канстанцінам  Іванавічам. Вучні змаглі ўбачыць аўтара работ, якія так даўно ўпрыгожваюць калідор нашай школы. Усе з цікавасцю слухалі Канстанціна Іванавіча, задавалі пытанні.