НА КАНІКУЛАХ

25.03.2016

Кожны дзень на канікулах у школе праходзілі мерапрыемствы, дзе вучні з карысцю і цікавасцю бавілі свой вольны час.  Вось некаторыя з іх: інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, экскурсія ў аддзяленне сувязі “Паштовая сувязь у нашай краіне. Пошта патрэбна ўсім”, урок здароўя “Хай усмешка ззяе здароўем”, віктарыны “Па краінах і кантынентах”, “33 родныя сястрыцы”, “Правілы дарожнага руху”, “Матэматычны турнір”.