ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ. УВАГА УСІМ!

01.03.2016

       Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС - гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспекі схільныя дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім! » у школе прайшоў дзень грамадзянскай абароны з правядзеннем практычнай адпрацоўкі плана эвакуацыі з удзелам начальніка Дабраслаўскага пажарна-аварыйнага выратавальнага паста Лінкевіча С.К.