“Лепшы дзень тыдня”. Развітанне з зімою

27.02.2016

У апошнюю суботу лютага вучні развітваліся з зімою. На пляцоўцы школы было наладжана гулянне. Хараводы, сонечная карусель, вясёлая ярмарка – асноўныя атрыбуты гуляння. Зіма, Вясна, Скамарох, Скамарошыца былі сапраўднымі казачнымі героямі, якія весялілі публіку. Свята было арганізавана ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Мастацтва слова”. Адказная настаўнік Прыгодзіч М.І.