“Лепшы дзень тыдня”. Свята для хлопчыкаў

20.02.2016

Для вучняў малодшых класаў прайшла святочная праграма “Ёсць такая прафесія…” На свята былі запрошаны таты і мамы. Разам са сваімі дзецьмі яны актыўна і весела ўдзельнічалі ў конкурсах “Мінёры”, “Пераправа”, “Салдацкая каша”, “Збор грыбоў”. Кожны клас рыхтаваў музычны нумар і вершы, прысвечаныя Дню Абаронцаў Айчыны.

    

         Хлопчыкам старэйшых класаў таксама не прыйшлося сумаваць. Для іх у спартыўнай зале была падрыхтавана конкурсная праграма “А ну-ка, хлопчыкі”. У спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах удзельнічалі дзве каманды хлопчыкаў “СІЛА” і “ВОЛЯ”.