Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2016
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам – завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч уражэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінулі. Гэта Дзень памяці для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, хто застаўся жывы. У школе адбылася сустрэча вучняў з воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандрам Дзмітрыевічам Сашко.