“Лепшы дзень тыдня”. Дзень здароўя

13.02.2016
       З мэтай папулярызацыі і развіцця валейбола сярод вучняў, прапаганды здаровага ладу жыцця, выяўлення лепшых спартсменаў сярод вучняў, занятасці вучняў у шосты школьны дзень на базе нашай школы прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў ІІ групы сярэдніх школ. Спаборніцтвы адбыліся паміж камандамі Лышчанскай, Валішчанскай, Бярозавіцкай і Ахоўскай сярэдніх школ. Лепшай камандай стала каманда юнакоў Бярозавіцкай сярэдняй школы. 2 месца ў каманды Валішчанскай сярэдняй школы.