ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

12.02.2016

З 8 па 12 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы для вучняў пачатковых класаў. Кожны дзень вучні маглі праявіць сябе у розных накірунках: патрыятычным (свята “Мая Беларусь”), пазнаваўчым (аўкцыён “Беларуская чытанка”), мастацкім (конкурс малюнкаў “Беларусь ты мая, сінявокая”), фальклорным (віктарына “З вытокаў народнай мудрасці”), тэатральным (конкурс на лепшую пастаноўку па п’есе В.Жуковіча “Кніга”).

         Па выніках тыдня вучні 1 і 4 класаў занялі І месца, 3 клас – ІІ месца, 2 клас – ІІІ месца.