ТЫДЗЕНЬ НЯМЕЦКАЙ МОВЫ

01.02.2016

З 25 па 30 студзеня ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы.

Сярод вучняў 5-6 класаў у віктарыне “Я лепшы ў вывучэнні нямецкай мовы” лепшай стала вучаніца 6 класа Шурхай Вераніка. Лепшымі знаўцамі нямецкага алфавіту сталі вучні 3 класа. Вучні 5-8 класаў спаборнічалі камандамі ў мерапрыемстве “У свеце жывёл”. 

Літаратурная гасцёўня “Дзень нямецкай літаратуры” адбылася для вучняў 5-11 класаў. Дзеці чыталі вершы на нямецкай мове, паказвалі свае веды ў віктарыне “Нямецкія пісьменнікі”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Сярэдзіч Кацярына, Ладыга Раман, Каржаневіч Аляксандр, Думанскі Дзмітрый і Шурхай Вераніка.