Да Сусветнага дня некурэння

19.11.2015
Тытунёвы дым небяспечны не толькі для курыльшчыка, але і для навакольных. Пасіўнае курэнне павышае рызыку развіцця хваробы на 17 %. Здавалася б, людзі не маюць шкодных звычак, вядуць здаровы лад жыцця, але яны вымушаны ўдыхаць другасны дым дома, на вуліцы, на рабоце, таму і хварэюць тым жа, чым і аматары тытуню, іх нездароўе часта на сумленні апошніх. Несумяшчальныя таксама курэнне і цяжарнасць.

Для вучняў 7-11 класаў сацыяльны педагог школы Наталля Канстанцінаўна Сашко падрыхтавала прэзентацыю “Аб шкодзе курэння”.

         Штогод кожны трэці чацвер лістапада ў Беларусі адзначаецца Сусветны дзень некурэння. Праводзіцца гэты дзень у мэтах інфармавання і прыцягнення ўвагі да небяспек і наступстваў для здароўя, якія звязаны з курэннем. Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае дзяржавы выпрацоўваць эфектыўную палітыку па памяншэнні маштабаў спажывання тытуню.

         Курэнне вельмі шырока распаўсюджана ва ўсім свеце, і гэта не проста шкодная звычка. Асабліва небяспечна далучэнне да тытуню ў дзіцячым і падлеткавым узросце.

         Вучоныя лічаць, што адной з прычын анказахворванняў з’яўляецца курэнне. Даказана, што яно можа справакаваць рак лёгкага, мочапалавой сістэмы, гартані, слізістай поласці рота, страўніка, стрававода і іншыя злаякасныя хваробы. Доўгае ўжыванне нікаціну атручвае ўвесь арганізм, а смолы, фенолы, іншыя хімічныя злучэнні паступова разбураюць чалавека. Працяглае раздражненне слізістых абалонак тытунёвым дзёгцем вядзе да перараджэння клетак і ўзнікнення анказахворванняў.

         Тытунёвы дым небяспечны не толькі для курыльшчыка, але і для навакольных. Пасіўнае курэнне павышае рызыку развіцця хваробы на 17 %. Здавалася б, людзі не маюць шкодных звычак, вядуць здаровы лад жыцця, але яны вымушаны ўдыхаць другасны дым дома, на вуліцы, на рабоце, таму і хварэюць тым жа, чым і аматары тытуню, іх нездароўе часта на сумленні апошніх. Несумяшчальныя таксама курэнне і цяжарнасць.

         Лічыцца, што ад наступстваў курэння кожны год у Беларусі памірае каля 15 тысяч чалавек. Гэта больш, чым па прычыне дарожных аварый, іншых няшчасных выпадкаў.

         Сярод распаўсюджаных прычын смерці курцоў – хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, у прыватнасці інфаркты і інсульты. Акрамя таго, курыльшчыкі схільны да бранхіту, гастрыту, захворванняў скуры і рота, язваў, катаракты і інш. Нікацін згубна ўплывае на палавыя органы, садзейнічае развіццю імпатэнцыі ў мужчын. Курэнне аказвае не толькі мясцовае, але і агульнае ўздзеянне на арганізм, зніжае яго супраціўленне, значна аслабляе імунітэт.

         Самымі распаўсюджанымі і звязанымі з курэннем з’яўляюцца разнастайныя анкалагічныя захворванні. Напрыклад, у пачатку ХХ стагоддзя рак лёгкага быў рэдкай хваробай, аднак з павелічэннем колькасці захварэўшых, сярод якіх шмат моладзі, можна гаварыць пра эпідэмію. Штогод ад яго памірае 1,2 мільёна чалавек. У Беларусі рак лёгкіх у мужчын знаходзіцца на першым месцы ў структуры анкалагічных захворванняў. Вялікая колькасць выпадкаў раку мачавога пузыра і падстраўнікавай залозы і меншая – выпадкаў раку ныркі, страўніка, шыйкі маткі, насавой поласці таксама прычынна звязана з курэннем. Гэтыя хваробы цяжка лячыць, але іх можна папярэдзіць.

         Трэба адзначыць, што ў курыльшчыкаў, якія ўжываюць алкаголь, адносная рызыка развіцця злаякасных пухлін павялічваецца ў параўнанні з тымі, хто ніколі не курыў і не ўжываў алкаголь, у 10–100 разоў.

         Каб кінуць курыць, чалавек павінен усвядоміць, наколькі яму перашкаджае гэтая шкодная звычка, і цвёрда вырашыць ад яе пазбавіцца. Пры гэтым трэба памятаць, што пры збавенні ад нікацінавай залежнасці ўвесь арганізм аздараўліваецца, а чалавек атрымлівае свабоду ад пастаяннага жадання перакурыць.