Дзень прафарыентацыі ў школе

11.11.2015

У школе адбылася сустрэча выпускнікоў з прадстаўнікамі Пінскага ГРАНС, якія правялі прафарыентацыйную гутарку аб парадку і ўмовах  паступлення ў навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў у вобласці пажарнай бяспекі, абароны ад надзвычайных сітуацый. Гэта інфармацыя зацікавіла выпускнікоў.

 

         Нашу школу наведалі выкладчыкі і студэнты   Пінскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці з мэтай прафесійнай агітацыі выпускнікоў школы. Сустрэча была цікавай яшчэ і таму, што яны прывезлі свае кандытарскія вырабы і прайшла таварысцкая сустрэча па валейболе  паміж вучнямі і студэнтамі, якая завяршылася з лікам 3:1 у карысць гасцей.