Акцыя "Карысныя канікулы"

29.03.2019

У рамках акцыі “Карысныя канікулы” у школе прайшлі мерапрыемствы, дзе дзеці маглі карысна, пазнавальна і весела праводзіць свой вольны час. Гэта спартыўныя гульні “Валейбол”, “Піянербол”; гэта пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню дзіцячай кнігі: гульня-віктарына “Вместе весело шагать” і агляд літаратуры для старшакласнікаў “Просто о сложном, интересно о важном»; гэта пазакласныя мерапрыемствы па вучэбных прадметах: “Чаму мяняецца клімат”, матэматычная гульня “Я знаю”, “Жители лесного царства, зеленого государства» для младших школьников, прайшлі класныя мерапрыемствы. Здзейснілі экскурсіі па месцы жыхарства: у ААТ “Лышча”, у Лышчанскі фельдшарска-акушэрскі пункт.

Таксама прынялі ўдзел у раённых мерапрыемствах: у марафоне “Новае пакаленне выбірае здаровы лад жыцця”; у раённым дні прафесіянальнай арыентацыі для старшакласнікаў.

Рэзультатыўна прынялі вучні нашай школы ў раённых алімпіядах і конкурсах: 1 месца ў вучаніцы 6 класа Сярэдзіч Кацярыны ў турніры юных філолагаў (руская мова і літаратура) (настаўнік Прыгодзіч Т.А.), 3 месца ў вучаніцы 10 класа Калесніковіч Ганны па здаровым ладзе жыцця (настаўнік Чырко Т.І.). Вучань 4 класа Думанскі Уладзіслаў годна абараніў у раёне сваю навукова-даследчую работу “Птушкі маёй малой радзімы” і заняў 2 месца (настаўнік Думанская Г.Р.).

 

 

Плённай усім працы ў чацвёртай апошняй чвэрці навучальнага года!