Я люблю Беларусь

01.07.2019

На карце вялікага свету

Яна, як зялёны люток.

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток,

Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток,

Трапеча гарачым ранкам

На дрэве нястомны лісток.

А ў навальніцу б'ецца,

Нябачны паміж лісця,

Як роднае матчына сэрца,

Што мне даражэй жыцця.

Напярэдадні свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для дзяцей з рознаўзроставага атрада “Равеснік” была праведзена віктарына «Я люблю Беларусь». Дзеці ўспомнілі імёны знакамітых дзеячаў Беларусі і іх уклад у мінулае і сучаснае, суаднеслі назвы гарадоў з гербамі, адгадвалi беларускiя народныя песні. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы, да яе сучаснага жыцця. Настаўнік Трушка В.В. правяла экскурсію-агляд да мемарыяльнай Дошкі, якая прысвечана Героям Сацыялістычнай Працы А. Кулажэнка і І. Сярэдзічу, якія праславілі радзіму сваімі дасягненнямі.