Край, у якім я жыву

02.11.2019

Вучні праглядзелі відэафільм "Зямля бацькоў - Лышчанская зямля". У фільме наша выпускніца Бароўская Кацярына пазнаёміла з гісторыяй узнікнення вёскі Лышча, з легендамі і паданнямі пра вёску, правяла экскурсію па мясцінах, якія займаюць значнае месца ў развіцці і станаўленні вёскі: царква Аляксандра Неўскага, школа, помнік-абеліск воінам, крынічка.