Пажаданні роднай вёсцы

16.11.2019

16 лістапада  ў нашай  Лышчанскай школе адбылася  акцыя  “Пажаданні роднай вёсцы”. Вучні падрыхтавалі плакат, на якім размясцілі фотаздымкі памятных мясцін роднай вёскі і шаблоны птушак. На шаблонах напісалі самыя пяшчотныя і душэўныя  пажаданні  сваёй вёсачцы: даўгалецця, росквіту, здароўя ўсім жыхарам, міру і дабрабыту. Таксама з вялікай цікавасцю вучні прагледзелі відэаролікі  “ Жывое Палессе. Вёска Лышча”, “Год малой радзімы. Сустрэча з земляком З.К.Прыгодзічам”. Яшчэ раз узнавілі веды пра гісторыю ўзнікнення вёскі Лышча, пра знакамітых землякоў, правялі экскурсію па родных краявідах.