Краязнаўчы пошук. Мясцовыя народныя гульні

18.01.2020

Сённяшнія дзеці захоплена гуляюць у гульні ў тэлефоне або на камп’ютары. Рухавыя гульні на свежым паветры прывабліваюць нямногіх. Каб зацікавіць дзяцей рухавымі гульнямі, пазнаёміць з гульнямі нашых бабуль і дзядуль, у рамках праекта “Вандроўка па родным краі” было праведена мерапрыемства “Краязнаўчы пошук. Народныя мясцовыя гульні”.

На сустрэчу з дзецьмі запрасілі Надзею Уладзіміраўну Думанскую. Яна мясцовая жыхарка. Нарадзілася і вырасла ў вёсцы Лышча, тут і пражывае зараз. Надзея Уладзіміраўна паказала вучням і разам з імі гуляла ў народныя мясцовыя гульні: “Цурка”, “Каза”, “Каміньчыкі”, “Збівалкі”. Дзеці гулялі ў лялькі, кацілі кола, “машынкі”, зробленыя з катушак ад нітак. Дзецям было цікава, пазнавальна, весела.