Дзень роднай мовы

22.02.2021

Надзвычай насычаным на падзеі выдаўся панядзелак 22 лютага для вучняў нашай школы. Мы святкавалі Дзень роднай мовы! Можна з дакладнасцю сказаць, што ні адзін вучань не “прайшоў міма свята”.

Малодшыя школьнікі прымалі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Знаўцы роднай мовы”. Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі! Кожны з іх атрымаў не толькі салодкі падарунак, але і новыя веды па беларускай мове.

Вучні 5-11 класаў выконвалі заданні віктарыны “Скарбонка роднай мовы”. Пераможцамі сталі вучні 8 класа, яны набралі максімальную колькасць балаў. Другое месца ў 6 класа, трэцяе падзялілі 5 і 7 класы.

Былі падведзены вынікі конкурса сачыненняў “Беларуская мова для мяне гэта - …”. Лепшыя работы былі адзначаны падарункамі.

Акрамя гэтага ў школе праходзіла акцыя “Якое ваша любімае слова на беларускай мове?”. Гледзячы на яе вынікі, можна сказаць, што ў нашых вучняў вельмі многа любімых беларускіх слоў.

Дзякуючы інфармацыйнаму стэнду “Словы пра мову”, вучні пазнаёміліся з некаторымі, невядомымі раней выслоўямі вядомых пісьменнікаў пра беларускую мову.

                                                                         Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гушча Ю.А.