Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

07.05.2021

У школе склалася сістэма работы  па фарміраванні ў вучняў павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў з выкарыстаннем і па вывучэнні дзяржаўнай сімволікі:

  1. фарміраванне у вучняў у ходзе вывучэння вучэбнага прадмета “Музыка” умення выконваць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і ўмення весці сябе пры яго афіцыйным выкананні;
  2. выхаванне ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выкладання прадметаў сацыяльна-гуманітарнага цыкла, а таксама прадметаў “Мая Радзіма – Беларусь”, “Чалавек і свет”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўста”;    
  3. уключэнне ў праграму ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку і заканчэнню навучальнага года, цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь усімі педагогамі і вучнямі школы;
  4. правядзенне ў школе мерапрыемстваў да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;    
  5. выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у пачатку мерапрыемстваў, прысвечаных прыёму ў члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”;
  6. у бібліятэцы дзейнічае пастаянная тэматычныя выстава “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”;
  7. наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь у кожным класным кабінеце;
  8. класныя кіраўнікі праводзяць інфармацыйныя, класныя гадзіны, накіраваныя на фарміраванне павагі да дзяржаўных сімвалаў, нацыянальнай культурнай спадчыны на тэмы “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Зямля бацькоў – мая зямля”;
  9. дзяржаўная сімволіка выкарыстоўваецца пры правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”;
  10. сабраны матэрыял “У дапамогу класнаму кіраўніку” на тэму “Дзяржаўная сімволіка – фактар узаемадзеяння грамадства і школы”, які змяшчае ў сабе сцэнарыі мерапрыемстваў і даведачны матэрыял для выкарыстання пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў.

         Агульная накіраванасць уздзеяння дзяржаўнай сімволікі на свядомасць і паводзіны захоўваецца на ўсіх узроставых этапах станаўлення асобы.

     Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі на ўроках і ў пазакласных мерапрыемствах дазваляе паступова і паэтапна далучыць вучняў да асноў ідэалогіі нашай дзяржавы, фарміраваць пачуццё любові і павагі да Радзімы, гонару за яе дасягненні, спрыяе фарміраванню  актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

        Выкарыстанне дзяржаўных сімвалаў надае выхаваўчым мерапрыемствам асаблівую ўрачыстасць, эмацыянальнасць, садзейнічае ідэйнаму і арганізацыйнаму згуртаванню калектыва.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Старык В.М.

Герб і сцяг.

Яны шчасліва паяднаны,

Ушанаваны, герб і Сцяг.

І вызначаюць разам з намі

Дзяржаўны лад, дзяржаўны шлях

У іх гісторыя адвеку,

У іх, бясконца дарагіх,

Збыліся мары чалавека

І наша будучыня ў іх.

Няхай жа сімвалы святыя

Нязменна асвячаюць лёс:

Яны – апора, крылы тыя,

Што падымаюць да нябёс.