Неделя педмастерства

18.10.2021

Адной з форм павышэння прафесійнага ўзроўню, распаўсюджвання станоўчага вопыту работы, развіцця творчасці педагогаў з'яўляецца тыдзень педагагічнага майстэрства. “Роля факультатыўных заняткаў у развіцці інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў” –  тэма тыдня, які прайшоў у ДУА “Лышчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна ў перыяд з 11 па 16 кастрычніка.

Мэта тыдня педагагічнага майстэрства:

вызначэнне шляхоў павышэння эфектыўнасці факультатыўных заняткаў як умовы развіцця дзіцячага інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, прафесійнага самавызначэння;

абмен эфектыўным педагагічным вопытам у арганізацыі факультатыўных заняткаў.

У ходзе правядзення тыдня вырашаліся наступныя задачы:

вызначыць ролю факультатыўных заняткаў у развіцці інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу вучняў, іх прафесійным самавызначэнні;

раскрыць ролю сучасных педагагічных тэхналогій, нестандартных форм работы ў павышэнні эфектыўнасці факультатыўных заняткаў;

выпрацаваць мадэль факультатыўнага занятку як сістэмнай з'явы і як сродка развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў і іх паспяховай сацыялізацыі.

На сучасным этапе развіцця сусветнай супольнасці выпускнікі школ разам з базавымі ведамі, уменнямі і навыкамі, павінны авалодаць і новымі ключавымі кампетэнцыямі (веданне замежнай мовы, камп'ютарных тэхналогій, асноў эканомікі i прадпрымальніцтва). Гэта становіцца рэальным пры ўмове дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу. Адной з форм дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання з'яўляюцца факультатыўныя заняткі. Урок фарміруе базавыя веды і фундаментальныя асабістыя якасці вучня, якія служаць асновай паспяховага навучання. Факультатыў жа падхоплівае дасягненні вучняў і развівае назапашаны ім на ўроку патэнцыял.

"Факультатыўныя заняткі - заняткі, накіраваныя на павышэнне ў вучняў цікавасці да вывучаемых вучэбных прадметаў, паглыбленне іх зместу, актывізацыю пазнавальнай дзейнасці, інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё, падрыхтоўку да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі". (Кодэкс аб адукацыі, 2011 г.).

Усе арганізаваныя ў школе факультатывы накіраваны на паглыбленне і пашырэнне ведаў па прадметах, на развіццё навыкаў пазнавальнай дзейнасці і творчых здольнасцей вучняў. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках была накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных сітуацыях. Пастаўленыя задачы вырашаліся на аснове прынцыпаў навуковасці і даступнасці, пераемнасці і перспектыўнасці, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, а таксама індывідуалізацыі навучання. Праграмы факультатыўных заняткаў змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял, але гэта не значыць, што вучні пасіўна атрымліваюць веды. Кожны занятак – гэта крок наперад па ўдасканаленні агульнавучэбных уменняў і навыкаў, развіцці маўлення і творчых здольнасцей.

Сваю прафесійную кампетэнтнасць, індывідуальны творчы стыль выкладання педагогі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі дэманстравалі пры правядзенні адкрытых факультатыўных заняткаў:

“Падарожжа па геаграфічнай карце” (настаўнік Думанскі А.Я.);

“Дапытлівым аб тайнах рэчыва”  (настаўнік Чырко Т.І.);

“Погружаемся в интересный мир образования и правописания слов” (учитель Корзун И.Г.);

“Вытокі роднай мовы” (настаўнік Думанская Г.Р.);

“Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” (настаўнік Сухаверхая Н.М.);

“Па прыступках правіл здаровага харчавання” (настаўнік Старык Г.М.);

“Асновы бяспекі жыццядзейнасці” (настаўнік Сашко Н.К.).

Варта адзначыць цікавую нетрадыцыйную форму правядзення ўсіх заняткаў. Педагогі прадэманстравалі валоданне сучаснымі метадамі і прыёмамі навучання, уменнем арганізаваць дзейнасць вучняў для дасягнення вызначаных мэт, забяспечвалі змяняльнасць відаў дзейнасці, ажыццяўлялі дыферэнцыраваны падыход і падтрымлівалі ўвагу вучняў на працягу ўсяго занятка. Былі выкарыстаны педагогамі пры правядзенні заняткаў асобасна-арыентаваныя тэхналогіі, інфармацыйна-камунікацыйныя, тэхналогія ўзроўневай дыферэнцыяцыі, здароўезберагаючыя адукацыйныя тэхналогіі, гульнёвыя педагагічныя тэхналогіі.

Заключным этапам тыдня педагагічнага майстэрства стала правядзенне круглага стала “Месца факультатыўных заняткаў у сучаснай адукацыйнай парадыгме”, дзе былі падведзены вынікі праведзеных анкет з вучнямі “Адносіны вучняў да факультатыўных заняткаў”. З настаўнікамі была вызначана мадэль факультатыўнага занятку як сродка развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў і іх паспяховай сацыялізацыі.

Абменьваючыся ўражаннямі, удзельнікі тыдня адзначылі, што высокі ўзровень прафесіяналізму педагогаў спрыяў асваенню эфектыўных метадаў і прыёмаў педагагічнай дзейнасці, творчага пошуку пры правядзенні факультатыўных заняткаў.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Старык В.М.