Школьнае вучэбна-метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

29.11.2021

Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з пазнання каштоўнасці Радзімы. У працэсе развіцця чалавек паступова ўсведамляе сваю прыналежнасць да калектыву, класа, школы, народу, Радзіме. Вяршыняй патрыятычнага выхавання з'яўляецца ўсведамленне сябе грамадзянінам краіны.

         29 лістапада ў школе адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, прысвечанае тэме  “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – як адна з асноўных форм работы з вучнямі” з мэтай распаўсюджвання вопыту работы класных кіраўнікоў па выхаванні патрыятычных перакананняў і прывіцці агульнаграмадзянскіх каштоўнасцей, па фарміраванні пачуцця грамадзянскай адказнасці, грамадскай актыўнасці.

         У ходзе пасяджэння былі разгледжаны і абмеркаваны наступныя пытанні:

         Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі па фарміраванні ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі (Прыгодзіч Т.А., класны кіраўнік 7 класа);

         Выкарыстанне магчымасцей  дзіцячых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні вучняў          (Трушка В. В., класны кіраўнік 4 класа);

        Краязнаўства – аснова фарміравання патрыятычнага выхавання (Корзун І.Р., класны кіраўнік 6 класа);

         Эфектыўныя формы работы па фарміраванні грамадзянскай і патрыятычнай кампетэнцыі вучняў, а таксама па фарміраванні талерантнасці (Кароль С.С., класны кіраўнік 5 класа).

         Класным кіраўніком 10 класа Гушча Ю.А. было прадстаўлена адкрытае выхаваўчае мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Беларусы на Алімпійскіх гульнях” з мэтай актуалізацыі ведаў вучняў пра дасягненні краіны ў вобласці спорту, пра знакамітых землякоў; выхавання пачуцця патрыятызму, пачуцця гонару за сваю краіну, за свой народ.