Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, -

Ты выткана, дзіўная родная мова. (М.Танк)

У школе гэты дзень прайшоў цікава і пазнавальна. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гушча Ю.А. арганізавала і правяла мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Усе вучні прымалі ўдзел у акцыях "Самае беларускае слова", "Перакладчык". З задавальненнем фатаграфаваліся вучні на фоне аформленай фотазоны. Вучні 5-7 класаў былі задзейнічаны ў квэст-гульні "Пагуляем у роднае слова".